Республиканская благотворительная акция "Наши дети"

Дата: 15 января 2021 в 10:54, Обновлено 2 ноября 2022 в 10:56
200 просмотров

Цуды пад Новы год
Усім вядома, што напярэдадні свята ўсе дарослыя і дзеці чакаюць цуда і падарункаў. Не абмінуў цуд і нашу дзяржаўную установу адукаціі “Светласельскі яслі – сад Шумілінскага раёна”.
Казачнымі чараўнікамі, з вялікім мяшком падарункаў, завіталі да нас нашы спонсары - сямья Чумаковых. Ўладзімір Аляксеевіч і Марыя Алегаўна гаспадары крамы “ Твой эксперт”. Якія, вось ўжо болей трох год, матэрыяльна падтрымліваюць нас ва усіх пачынаннях. Гыта такія людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай па розных пытаннях і яны абавязкова дапамогуць.
Напярэдадні навагодніх святаў, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, Ўладзімір Аляксеевіч і Марыя Алегаўна падаравалі выхаванцам дзіцячага саду спартыўны інвентар, які нам вельмі патрэбен. Задаволеныя выхаванцы з радасцю займаюцца з новымі мячамі, гімнастычнымі палкамі, скакалкамі, абручамі.
Хачацца праз газету выказаць вялікую падзяку сямье Чумаковых, пажадаць ім здаро’я, святочнага настрою і дабрабыту.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.